Их объединяет запах хлеба: Лилия и Инна Тапути работают пекарями

15:00 / 01.05.2024


Свякроў Лілія Тапуць і нявестка Іна Тапуць не адно дзесяцігоддзе займаюцца адной справай  – яны хлебапёкі. 

Лілія Тапуць прыйшла на Астравецкі хлебазавод 33 гады назад і ўжо 11 гадоў як на заслужаным адпачынку – аднак працуе: ну не адпускае жанчыну пах свежавыпечанага «цэгліка»! 

– Мне падабаецца! – гаворыць вопытны хлебапёк. – Гэта больш чым работа, хутчэй – занятак, які прыносіць радасць, прыдачыняе да чароўнага дзейства. Бачыць, як нараджаецца хлеб, прыкладваць да гэтага сваю руку і часцінку душы – для мяне гэта важна. 

Прыйшла «да хлеба» Лілія Паўлаўна з Дома быта – і прырасла да новай справы душой. Успамінаючы аб’ёмы работы трыццацігадовай даўніны, жанчына адзначае: цяжкавата было справіцца, столькі чорнага і белага хлеба тады пяклі. У тры змены працавалі. Але і цяпер работы хапае: і булкі хлебапёкі пякуць, і батоны «катаюць»…

Поруч са свякроўю за пекарскім «сталом» стаіць нявестка – Іна Тапуць. Гэта ва ўсіх сэнсах надзейная змена Ліліі Паўлаўне. Яна і вопыт старэйшай калегі пераймае, і па графіку работы яе змяняе. Але даволі часта ім даводзіцца працаваць у дружным тандэме.

– Мы дапамагаем адна адной, бо  і працуем разам, і жывём, – расказвае Іна Чаславаўна. – І хоць пекарскі стаж у мяне ўжо больш за дзесяць гадоў, усё так жа прыслухоўваюся да парад свекрыві, падглядваю сакрэты работы ў растойцы, выпечцы, тэмпературах, пры якіх цеста «ажывае» і выпякаецца.... Ва ўсім стараюся раўняцца на яе. Паўлаўна для мяне прыклад не толькі ў прафесіі – у яе вельмі смачная дамашняя выпечка: шарлотка, пірагі, кексы.

Іна Чаславаўна ганарыцца тым, что яна хлебапёк, хоць працавала «на макаронах», была фармоўшчыцай. 

Пра агульную справу жанчыны не забываюць і дома: як прайшла змена, колькі і чаго спяклі, як павяло сябе цеста, ці «сакавітая» атрымалася на хлебе скарыначка?.. Абмеркаваць гэта для іх – неабходнасць!

…Прыходзячы на работу, Лілія і Іна Тапуці забываюць пра ўсё ста­ронняе, таму што ўпэўнены: смачны хлеб толькі тады, калі пячэш яго ў добрым настроі і з душой. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

 

Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович