Островецкий “Вернисаж” сменил магазин одежды
16:00 / 27.04.2024
Прапануем вам, паважаныя чытачы, завочную экскурсію па астравецкіх вуліцах. Тое, што сёння будуецца, адкрыта, працуе вы можаце ўбачыць, прагуляўшыся па горадзе. У гэтым артыкуле мы перанясёмся ў мінулае Астраўца і ўзгадаем некаторыя яго аб’екты, якіх ужо няма. А дапамаглі нам у гэтым мясцовыя жыхары.
На месцы сённяшняга магазіна «Вернісаж», што знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Ленінскай і Кастрычніцкай, таксама быў магазін, які астраўчане чамусьці называлі «Трыкатаж», хоць у ім былі і іншыя аддзелы.Прадаўцом там працавала Зоя Бобер. Яна і ўзгадала той давернісажаўскі час.
Бобер Зоя, бывший продавец отдела детской одежды в магазине, который стоял на месте Вернисажа
– У магазін было два ўваходы: з боку вуліцы Кастрычніцкай вёў на першы паверх, і з боку двухпавярховага жылога дома, што стаіць ля «Вернісажа» на вуліцы Ленінскай , – на другі паверх. На першым – знаходзіліся аддзелы адзення (для дарослых) і дзіцячы свет. На другім – уцэненых тавараў і трыкатажу – у ім прадавалі вязаныя рэчы і для дарослых, і для дзяцей. Я працавала ў дзіцячым аддзеле. Мы прадавалі толькі швейныя вырабы: ад пялёнак-распашонак-паўзункоў, канверцікаў для нованароджаных да падарункавых набораў для немаўлят – гэтыя тавары ляжалі выключна за прылаўкам, каб пакупнікі рукамі не мацалі, разглядаючы; сукенкі-штаны-курткі на старэйшых дзяцей, па 44-ты памер уключна, размяшчалі на зале.
У входа в отдел детской одежды. Островец, 1 мая 1985 года
Магазін працаваў без выхадных, з 10.00 да 19.00 з перапынкам на абед з 14.00 да 15.00, таму прадаўцы хадзілі пазменна. А ў дзень прывозу (тады аддзел закрывалі на прыём тавара) на работу выходзілі ўсе. Бо трэба было ўсё пералічыць, каб сыходзілася па дакументах, зрабіць выкладку, а яшчэ да кожнай вешалкі прычапіць бірку, дзе ўказаць памер, цану, а на адваротным баку паставіць подпіс і нумар па накладной – гэта займала час.
Здесь был вход на 2-й этаж , который вёл в трикотажный отдел и отдел уценённых товаров
Дакладна ведаю, што адкрылі наш аддзел у ліпені 1977 года, а закрылі ў кастрычніку 1984-га.