100-гадовы юбілей адзначыла Еўдакія Сігалёва
Кожны раз, калі былы вязень канцлагера Еўдакія Сігалёва прымае гасцей, яна зычыць ім мірнага неба і светлай будучыні для роднай зямлі.
А сёлета яе пажаданні іншым патаналі ў хвалях шчырых, цёплых віншаванняў ад тых, хто завітаў у госці з вельмі значнай нагоды: Еўдакія Рыгораўна адзначыла 100-гадовы юбілей!
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Бычко, прадстаўнікі раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун, грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” Ірына Раткевіч, БСЖ Святлана Пятніцкая, БРСМ Вольга Максімава і дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Святлана Куцько прыйшлі да юбіляршы з кветкамі і падарункамі. Але, як адзначыла Еўдакія Рыгораўна, самае галоўнае для яе – памяць, увага і добрае слова.
…Вялікая Айчынная вайна назаўсёды пасялілася ў сэрцы жанчыны, жахамі канцлагера прайшла праз усё нялёгкае жыццё, аднак нішто не змагло сцерці з яе вуснаў цёплую і адкрытую ўсмешку, пахіснуць надзею на лепшае і веру ў дабрыню. Таму Еўдакія Сігалёва зычыць людзям толькі шчасця, здароўя і міру.
…Праспяваць разам любімую песню былога вязня “Кацюша” даўно стала для тых, хто завітаў павіншаваць жанчыну з юбілеем, добрай традыцыяй, да якой далучылася такое ж цёплае і святочнае “Сто гадоў”!
_______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.