Што пісала “Сталінская праўда” пра ўз’яднанне Беларусі ў 1947 і 1948 гадах

12:00 / 02.09.2023

Два гады назад, 7 чэрвеня 2021 года, Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ, якім уключыў у каляндар дзяржаўных свят Дзень народнага адзінства, гісторыя якога вядзе нас да 1939 года. 
Пра што пісала папярэдніца нашай га­зеты «Сталінская праўда» да дня 17 верасня ў 1947 годзе, даведаліся, пагартаўшы падшыўкі.
«Сталінская праўда», 14 верасня 1947 года Б. Нікалаеў у артыкуле «Спабор­ніцт­ва трох вёсак» расказвае пра выкананне плана па хлебаздачы і спаборніцтва па нарыхтоўцы бульбы.
«Наша вёска першай у раёне выканала план хлебаздачы. Зараз паміж сялянамі разгарнулася со­цыя­лістыч­нае спаборніцтва за да­тэрмі­новы разлік па здачы дзяржаве бульбы. Першае месца ў раёне зноў будзе за намі. Да 17 верасня поўнасцю выканаем план бульбанарыхтовак і з чэсцю сустрэнем вялікае свята,» – заявіў на сходзе актыву Астравецкага сельсавета 11 верасня ўпаўнаважаны вёскі Бялькішкі Іосіф Козіч і выклікаў на сацспаборніцтва ўпаўнаважаных вёсак Кялёйці і Ізабеліна. Выклік быў прыняты – зарання ва ўсіх вёсках прайшлі сходы сялян, якія прынялі такія абавязацельствы:
«Вечарам 11 верасня на кожным двары ў гэтых вёсках стаялі нагружаныя бульбай вазы, а 12 верасня з самага ранку ўсе як адзін сяляне выехалі з бульбай на станцыю Гудагай, дзе зна­ходзіцца нарыхтоўчы пункт».
Дарэчы, многія сяляне вырашылі здаць бульбу звыш плана. Напрык­лад, Адольф Ляўданскі з Ізабеліны замест 392 кілаграмаў здаў 440, Іосіф Аўгус­ціновіч перавысіў дзяржзаказ на 53 кілаграмы.
Аўтар артыкула падсумоўвае, што з трох вёсак на дзяржаўны склад па­ступіла 30 тон бульбы.

Текст: Главный администратор