Островчане присоединились к республиканской патриотической акции «Споём гимн вместе»
Агульнае выкананне Дзяржаўнага гімна стала добрай традыцыяй на Астравеччыне. З галоўнай песні краіны пачынаюцца ўсе мерапрыемствы ў раёне.
Гучала яна і падчас мітынгу, ёй жа астраўчане, як і ўся краіна, закончылі святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
-- У выкананні Дзяржаўнага гімна краіны жанчыны Астравеччыны прынялі актыўны ўдзел. Тут сабраліся сотні прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, каб голасам праславіць родную краіну і прадэманстраваць любоў да яе, -- адзначыла старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Наталля Баніцэвіч. – Масавасцю ўдзелу ў выкананні гімна мы ў чарговы раз паказалі свае адносіны да міру, стваральнай працы і адзінства беларусаў.
Дзеці і дарослыя, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў напрыканцы святочных мерапрыемстваў сабраліся ля галоўнай сцэны, каб далучыцца да рэспубліканскай акцыі “Спяём гімн разам”.
І луналі над Астраўцом гукі вядомай кложнаму мелодыі, і разам астраўчане праспявалі: “Мы, беларусы, – мірныя людзі, сэрцам адданыя роднай зямлі, шчыра сябруем, сілы гартуем мы ў працавітай, вольнай сям’і…”