Беларусь помніць: аўтапрабег да брацкай магілы ў Гудагаі

13:03 / 05.05.2023

Гукі песні “День Победы”, як сімвала пераможнага 1945 года, луналі над пасёлкам Гудагай напярэдадні 9 мая – тут прайшла ўрачыстасць, прымеркаваная да рэспубліканскай акцыі “Беларусь помніць!”.


4.jpg

7.jpg

6.jpg

На мітынг сабраліся вучні і педагогі мясцовай школы, дашкаляты з дзіцячага садка, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, размешчаных на тэрыторыі сельсавета. Сюды ж з Астраўца прыбыла група ўдзельнікаў аўтапрабегу на чале са старшынёй райвыканкама Ігарам Шалудзіным.
Ганаровую варту ля помніка над брацкай магілай неслі воіны-пагранічнікі, вучні ваенна-патрыятычнага класа, піянеры. З цікавасцю паглядалі на дарослых малышы, трымаючы букеты цюльпанаў і папяровых галубоў, – на шчасце, яны не ведаюць, што такое вайна, але, як пазней прагучала ў расказаных імі вершах, ганарацца святам Вялікай Перамогі і дзякуюць ветэранам.

1.jpg



-- Дзень Перамогі – значная для нашай краіны дата. Гэта свята народа, якому было, ёсць і будзе чым ганарыцца. Гэта дзень, які аб’ядноўвае пакаленні беларусаў. У нашай памяці вечна жыве подзвіг тых, хто коштам неверагодных намаганняў, цаной жыцця выратаваў мір ад фашызму, -- адзначыў старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін.

2.jpg

Падчас урачыстасці даніну памяці аддалі тым, хто знайшоў супачын у брацкай магіле ў Гудагаі, -- у іх гонар аб’явілі хвіліну маўчання і ўсклалі кветкі да пліт.
Якраз напярэдадні мітынгу рэдакцыя атрымала ліст з Навасібірска ад Валянціны Манькоўскай. Некалькі гадоў назад жанчына наведала Гудагай, каб пакланіцца месцу, дзе пахаваны яе родзіч Іван Зімін.

“Здравствуйте, любимые наши друзья: редакция газеты і островчане! Мы посетили ваш город в 2017 году. Это были незабываемые дни. Память о воинах и нашем дяде Иване Зимине сохраняется вами тщательно. Мы читаем вашу интересную электронную газету. И ждём очередного репортажа от обелиска воинов в Гудогае. Сейчас я готовлю встречу со школьниками села Лугавское, откуда родом Иван Зимин, по случаю 150-летия со дня рождения отца Ивана, учителя местной школы. Осенью прошлого года мы встречались с жителями поселения Шира и Туима в Хакассии. Наш Иван ушёл на фронт в первый день войны добровольцем с рудника Туим вместе с пятьюдесятью молодыми комсомольцами рудника и завода – это нам рассказали в музее школы Туима. Информация о вас хранится в музеях Шира и Туима в далёкой Хакассии. Мы благодарны вам за память о наших общих потерях и за мужество, с которым вы переживаете сегодняшние дни. С наступающим вас праздником -- Днём Победы! Крепкого здоровья!
С уважением Валентина Маньковская, Новосибирск».

3.jpg

5.jpg

5.jpg

Памяць пра Івана Зіміна і іншых ваеннаслужачых, партызан, вязняў свята захоўваецца ў нашай краіне. Інакш і быць не можа, бо мы памятаем, якое гора прынёс фашызм беларускаму народу.

-- Я ганаруся, што ў Беларусі святкаванне 9 Мая пачынаецца задоўга да гэтага дня: акцыі, велапрабегі, аўтапрабегі, сустрэчы з вязнямі – мы аддаём даніну памяці і жывым, і тым, хто знайшоў вечны супачын у брацкіх магілах, аддаў сваё жыццё за шчасце і працвітанне, за мірнае неба. Пакуль мы будзем помніць, вайны не будзе, -- упэўнена старшыня раённага савета дэпутатаў Ірына Шляхтун.

-- Некалькі разоў на год прыходзім да гэтай брацкай магілы, таму што гэта вялікая памяць, якую сённяшнія і будучыя пакаленні не павінны забываць. Тут размяшчаўся канцэнтрацыйны лагер, у якім знаходзіліся ваеннапалонныя савецкія салдаты. Наколькі мы ведаем, тут пахавана каля 300 салдат. Мы не толькі праводзім мітынгі, але і наводзім парадак, падтрымліваем гэта месца ў добрым стане. Усё гэта патрэбна для таго, каб помніць і не паўтараць памылак, -- лічыць васьмікласнік Гудагайскай школы Вадзім Бугай.

Текст:
Фото: Елена Ярошевич