В полуфинал конкурса “Я патриот своей страны” вышел островчанин Владислав Василевский
У паўфінал рэспубліканскага конкурсу “Я патрыёт сваёй краіны” выйшаў астравецкі гімназіст.
За пуцёўку на абласны этап гэтага спаборніцтва змагаліся 10-класнікі, якія маюць высокія паказчыкі ў вучобе, актыўна займаюцца грамадскай, спартыўнай і валанцёрскай дзейнасцямі, з’яўляюцца лідарамі вучнёўскага самакіравання і актывістамі грамадскіх аб’яднанняў, навучэнцамі ваенна-патрыятычных клубаў і класаў.
Магчымасцю скарысталася 7 школьнікаў раёна: Дамініка Кармаза з Рымдзюнскай СШ, Соф’я Даўляш з СШ №1, Аліцыя Куліс з Гервяцкай СШ, Паліна Грэцкая з СШ №3, Лізавета Мікліс з СШ №2, Дамініка Варапай з Варнянскай СШ і Уладзіслаў Васілеўскі з гімназіі №1.
Канкурсантам прапанавалі паказаць свае здольнасці і творчы патэнцыял у пяці выпрабаваннях.
Так, у “Візітнай картцы” найвышэйшы бал атрымаў Уладзіслаў Васілеўскі.
У творчым конкурсе “Я магу” лепшымі былі ўдзельнікі астравецкай гімназіі, Варнянскай і Рымдзюнскай школ. Улад чытаў верш Андрэя Дзяменцьева “Ні аб чым не шкадуйце”, Дамініка Кармаза – Мусы Джаліля “Панчошкі”, а Дамініка Варапай з дапамогай групы падтрымкі зрабіла харэаграфічную замалёўку на песню Юліі Паршуты “Месяц май”.
Лепшыя відэаматэрыялы ў намінацыі “Мая краіна” атрымаліся, як і ў папярэднім конкурсе, у дзвюх Дамінік і Уладзіслава.
Пра подзвіг нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і асабісты ўнёсак у развіццё рэгіёну найлепш апісалі ў эсэ “Пра тую вясну…” астравецкі гімназіст і варнянская школьніца.
Інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Памяць пакаленняў” аказалася для канкурсантаў складанай.
У выніку 3 месца заняла Лізавета Мікліс, 2-е – падзялілі Дамініка Кармаза і Дамініка Варапай. Перамогу святкаваў Уладзіслаў Васілеўскі.
У канцы лютага юнак прадставіць наш раён на абласным этапе конкурсу ў Гродне.
Пажадаем хлопцу поспеху!
СЛОВА
… АРГАНІЗАТАРУ
Крысціна Юргелянец, старшыня раённага савета ГА БРПА:
– Конкурс праводзіцца ў межах беларуска-расійскага праекта “Цягнік Памяці ” – пераможцы стануць яго непасрэднымі ўдзельнікамі: праедуць па знакавых мясцінах дзвюх краін. А яшчэ гэта ўнікальная магчымасць для самарэалізацыі маладзёжных лідараў, пераймання вопыту і дэманстрацыі сваіх напрацовак.
…ЖУРЫ
Вольга Максімава, першы сакратар Астравецкага райкама БРСМ:
– Дзякуй усім удзельнікам – адчула сапраўдныя задавальненне і гордасць за нашу моладзь. Прыемна, што вы адказна падышлі да падрыхтоўкі, дэталёва прадумалі выступленні – усе яны былі рознымі.
Але нам трэба было выбраць толькі аднаго – таго, хто пазмагаецца за права праехаць маршрутам “Цягніка Памяці”.
… ПЕРАМОЖЦУ
Уладзіслаў Васілеўскі:
– Паўдзельнічаць у конкурсе прапанавалі настаўнікі Дзіяна Чаславаўна Жытковіч і Алена Іванаўна Власенка, яны выступалі і галоўнымі экспертамі маіх падрыхтоўчых работ: я накідваў ідэі – яны карэктавалі. Пра перамогу не думаў, галоўным было годна прадставіць сябе. (Усміхаецца.) Найбольш перажываў за творчы нумар. Цяпер давядзецца “папацець” яшчэ раз – добра, што на падрыхтоўку да абласнога этапу амаль месяц, спадзяюся, годна прадстаўлю Астравеччыну.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.