Як альхоўцы залатога ўзросту бавяць вольны час

15:10 / 10.11.2022
362

Узрост значна абмяжоўвае фізічныя магчымасці: траціцца былы спрыт, пагаршаецца зрок і слых, а часамі чалавеку складана самастойна нават перамяшчацца. Так ён застаецца ў адзіноце. Асабліва востра гэтае пытанне стаіць у маланаселеных вёсках, дзе культурны адпачынак і жывыя стасункі абмежаваны.

Каб мясцовыя пажылыя гэтага не адчувалі, у Альхоўскім сельскім клубе дзейнічае клуб па інтарэсах “Залаты ўзрост”, які збірае актыўных і маладых душой людзей.


Загадчык сельскага клуба Ганна Уласік зазначае:

– Мы стараемся дапамагчы кожнаму раскрыць таленты, творчыя здольнасці. Часта ладзім вечары-сустрэчы за кубачкам гарбаты, падчас якіх людзі дзеляцца рэцэптамі страў, успамінаюць прыемныя моманты жыцця, проста размаўляюць.

За час сустрэч удзельнікі пазнаёміліся з карункамі Вольгі Янушэўскай, здзейснілі падарожжа па свеце з Галінай Заруба, якая калекцыяніруе паштоўкі, прыгатавалі мноства страў з Марыяй Ляховіч.

Выклікаюць цікавасць і інтэлектуальныя вечарыны. Жанчыны з клуба стварылі музычны квартэт “Анютины глазки”, ён пастаянны ўдзельнік канцэртаў. Акрамя музыкі, кожная мае занятак для душы: вышывае, шые, піша вершы, гатуе смачныя стравы.


        Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, Астравецкая раённая бібліятэка.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений