«Музыка восені» гучала ў Палушах

11:00 / 31.10.2022

У Палушскай бібліятэцы-клубе гучала “Музыка восені” – святочную праграму пад такой назвай работнікі культуры арганізавалі сумесна з Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Яркімі экспрэсіўнымі вакальнымі і танцавальнымі нумарамі гледачоў парадавалі творчыя калектывы “Аксаміткі” і “Чаромушкі”. Не засталося раўнадушных і да выступлення Капіталіны Пятроўскай і Наталлі Зубенка – за харызму і артыстызм ім аддзячылі дружнымі апладысментамі.


Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

Астравецкая раённая бібліятэка.