Першыя тысячнікі на Астравеччыне – гудагайскія зернесушыльшчыкі
16:21 / 01.08.2022
Сёння сталі вядомыя першыя пераможцы жніўнага спаборніцтва, якое штогод праводзіць райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сярод камбайнераў, вадзіцеляў і аператараў зернесушыльных комплексаў. Першымі 2 тысячы тон у раёне дасушылі Вадзім Адамковіч і Віталь Андрушкевіч з КСУП “Гудагай”.
Гэты тандэм сярод зернесушыльшчыкаў перамагае трэці сезон запар. Пад абед панядзелка, 1 жніўня, на зернесушылцы айчыннай вытворчасці “ГрынВэй” у Германішках Вадзім і Віталь давялі да патрэбнай кандыцыі 2 тысячы тон збожжа і рапсу.
Дыпломы і грашовыя прэміі Вадзіму Адамковічу і Віталю Анлрушкевічу ўручыў прафсаюзны лідар аграрыяў Юрый Адула.
Віншуем!