Фотарэпартаж з Троіцкага фэсту ў Гервятах
Троіцікі фэст – гэта не толькі час малітвы і паяднання з Богам, але і доўгачаканых сустрэч. У гэтую нядзелю ўсе дарогі вялі ў Гервяты.
Урачыстую імшу ўзначаліў Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч. Раздзялілі радасць з мясцовымі жыхарамі і святары Астравеччыны.
Прысутных на свяце гасцей прывіталі намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Генадзь Бычко і пробашч парафіі Святой Тройцы ксёндз Дмітрый Леўчык. Моцнымі галасамі і нетрывіяльнымі кампазіцыямі прысутных радавалі салістка нацыянальнага акадэмічнага аркестра Таццяна Глазунова, добра вядомая астраўчанам па гервяціх канцэртах, і выканаўцы з Гродна – Уладзіслава Алейнік і Алег Хадукін.
Вечарам ля сцен велічнага гервяцкага храма выступіў кавер-гурт Beverly Hills.
Алена ГАНУЛІЧ,
фота аўтара.
Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.