Святы і памятныя даты 14 - 20 мая

08:02 / 14.05.2022
163
СЁЛЕТА СПАЎНЯЕЦЦА
455 гадоў (1567) з часу першага ўспаміну ў пісьмовых крыніцах вёсак Больнікі і Гіры.

45 гадоў (1977) таму выйшла ў свет кніга-нарыс Адама Мальдзіса «Астравеччына, край дарагі…» (першапачаткова называлася «І Астравец – свету не канец»). Па сутнасці, гэта першае выданне, у якім аўтар паспрабаваў сістэматызаваць звесткі па гісторыі Астравеччыны, узгадваў знакамітых землякоў і расказваў пра вядомых сучаснікаў, прыгадваў цікавыя выпадкі, легенды, паданні. Хоць пазней сам Адам Восіпавіч даволі крытычна ставіўся да гэтай сваёй працы, расказваў, што пакрэслілі цэнзары, прымусілі зрабіць мноства істотных купюр і цяпер яе варта было б пісаць па-іншаму, кніга вельмі хутка стала бібліяграфічнай рэдкасцю на Астравеччыне і цяпер карыстаецца вялікім попытам у землякоў.

25 гадоў (1997) назад у выніку рэканструкцыі гаспадарчага і дзяжурнага магазінаў быў адкрыты новы, на той час – самы сучасны магазін «Івушка». 

25 гадоў (1997) назад адбылося не­калькі знакавых падзей у развіцці раённага боксу. У красавіку прайшоў першы турнір памяці настаўніка і трэнера Здзіслава Шырынскага. А ў маі ў Астраўцы з’явіўся першы майстар спорту па боксу. Ім стаў выхаванец трэнера Аляксея Маргужа, на той час навучэнец Гродзенскага вучылішча алімпійскага рэзерву Андрэй Зарэцкі.

25 гадоў (1997) таму створаны Бела­рускі патрыятычны саюз моладзі і яго раённая арганізацыя, якую ўзначаліў Васіль Мікліс.

СВЯТЫ І ПАМЯТНЫЯ ДАТЫ
15 мая – Дзень сям’і (міжнароднае свята); Дзень памяці памерлых ад СНІДу
17 мая – Міжнародны дзень барацьбы з гомафобіяй; Сусветны дзень электрасувязі і інфар­ма­цый­нага грамадства
18 мая – Міжнародны дзень музеяў
19 мая – Дзень піянерыі
20 мая – Сусветны дзень метралогіі.

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений