Бегуны Астравеччыны вясенні крос прысвяцілі Году гістарычнай памяці

11:56 / 13.04.2022
1026

“На старт! Увага! Марш!” – і чародка юных спартсменаў, набіраючы хуткасць, рассыпалася на бегавых дарожках. На гарадскім стадыёне прайшоў раённы лёгкаатлетычны крос, прысвечаны Году гістарычнай памяці.

Паміж сабой спаборнічалі хлопцы і дзяўчаты 2005-2009 гадоў нараджэння. Дыстанцыя, якую яны пераадольвалі, залежала ад узросту: малодшыя беглі 1 000 м, а старэйшыя – 2 000 м. Першымі стартавалі малодшыя.

У выніку тройкі лідараў размеркаваліся наступным чынам: 2009 г.н. і малодшыя, дыстанцыя 1000 м: 1-е месца – Эмілія Мальдзіс (Гудагайская СШ) і Арсень Філіпаў (гімназія №1), 2-е – Аляксандра Казюлевіч (СШ №1) і Мацвей Мазура (СШ №2), 3-е – Дар’я Рабкоўская (Варнянскі НПК) і Арцём Шанчук (Міхалішкаўская СШ).

2008 г.н., дыстанцыя 1 000 м: 1-е месца – Алеся Добыш (Варнянскі НПК) і Яўген Трафімчык (Міхалішкаўская СШ), 2-е – Рэната Андрыеўская (Гудагайская СШ) і Сяргей Жакун (СШ №3), 3-е – Марыя Скурат (Кямелішкаўскі НПК) і Павел Казлоў (СШ №3).

2007 г.н., дыстанцыя 1 000 м: 1-е месца – Рэната Валай (Варнянскі НПК) і Арцём Сярогін (СШ №2), 2-е – Аліна Андрыеўская (Гудагайская СШ) і Раман Лукашэвіч (Міхалішкаўская СШ), 3-е – Аксана Лабанава (Рымдзюнская СШ з літоўскай мовай навучання) і Кірыл Рароўскі (СШ №1).

2006 г.н., дыстанцыя для дзяўчат 1 000 м, для хлопцаў – 2 000 м: 1-е месца – Ангеліна Моўчан (Міхалішкаўская СШ) і Багдан Сідараў (Рымдзюнская СШ з літоўскай мовай навучання), 2-е – Ангеліна Пляўга (Спондаўскі НПК) і Максім Смаланчук (СШ №1), 3-е – Вікторыя Вяржынская (Гервяцкая СШ) і Павел Собалеў (Гудагайская СШ).

2005 г.н., дыстанцыя для дзяўчат 1 000 м, для хлопцаў – 2 000 м: 1-е месца – Дар’я Антановіч (Гудагайская СШ) і Павел Чабатуль (СШ №2), 2-е – Эла Валанцэвіч (Міхалішкаўская СШ) і АнтонВалынец (Варнянскі НПК), 3-е – Марыя Мацкевіч (Кямелішкаўскі НПК) і Арцём Бароўка (Варнянскі НПК).

У залежнасці ад колькасці вучняў школы былі падзелены на 2 групы. Такім чынам, у агульнакамандным заліку ў першай групе на 1-м месцы Гудагайская СШ, на 2-м – Варнянскі НПК, на 3-м – СШ №2. У другой групе Рымдзюнская СШ з літоўскай мовай навучання, Кямелішкаўскі і Спондаўскі НПК – 1-е, 2-е і 3-е месцы адпаведна.










Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.



Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений