Пра вясеннія клопаты расказалі жыхары Астравеччыны
Ці перашкаджае запозненая вясна гаспадарам папрацаваць на двары, ці дазваляе надвор’е пакорпацца ў зямлі – пра гэта і іншыя сезонныя клопаты карэспандэнт распытаў у жыхароў раёна.
Часлаў Бумбуль:
– Работы хапае! Цяпер вось плот мяняю. Лісты, траву ў двары паграбіў, яблынькі пабяліў. Жонка рассаду памідораў папікіравала, клубніцы апалола – зямлю паварушыла. А так у агарод больш не лезлі – рана яшчэ.
На рабоце парадак пастаянна наводзім на сваёй тэрыторыі – каб заўсёды чысценька, прыгожа было.
Надвор’е, здаецца, і нічога стаіць, пацяплела ўжо. Але дажджу не хапае, паліў бы – і ўсё праснулася б хутчэй, зазелянела б.
Марыя Вярбовіч:
– Цёпла, холадна – я надвор’е для работы не выбіраю: ёсць настрой – і пайшла працаваць. (Смяецца.)
Вясеннія клопаты ў мяне распачаліся даўно. Дарэчы, радыс ужо свой ядзім – яшчэ ў лютым пасеяла ў парніку пад спанбонд. На падваконні чакае свайго часу рассада памідораў, перцаў, кветак.
Каля хаты паграбілі, дрэвы і кусты апрацавалі медным купарвасам. А вось у клумбы пакуль не лезла – ранавата. У бацькі, які жыве ў Дравяніках, заўсёды клопату хапае – ездзім яму дапамагаць.
Ганна Садоўская:
– З надыходам вясны – пачаліся і новыя клопаты: дрэвы абрэзаць, гіпсавыя фігуркі расставіць па месцах, штучны вадаёмчык пачысціць, траву паграбіць, прагледзець, кветкі ці не вымерзлі, – участак у мяне 20 сотак, і большую яго палову займаюць кветкі.
Салату і радыс ужо пасеяла ў парнічок.
Эдуард Кузьміцкі:
– Вясна прыйшла – вясне дарогу! (Смяецца.) Пытаеце, ці распачалі вясеннія работы? А як жа! Ды і надвор’е дае папрацаваць. Вось і на рабочым месцы наводзім парадак: у Трокеніцкай бібліятэкі-клуба ёсць свая тэрыторыя – з калегамі лісце, прыбіраем, словам, наводзім прыгажосць вакол сябе. Надвор’е больш-менш усталявалася – так што ў хаце і не выседзеш, каб на дварэ не пашчыраваць.
Ля дома ўжо ўсё спарадкавалі, шмат чаго пасадзілі. Агародамі – што, у які час і дзе пасеяць – у мяне жонка займаецца. (Усміхаецца.)
Алена Кяжун (без фота):
– Добрае надвор’е ўсталявалася, хоць і халаднавата, – але спраў хапае, толькі працуй на двары, было б жаданне.
На сваім участку кусты паабстрыгалі, дрэвы пабялілі… Рассаду яшчэ на падваконнях трымаю – цяпла няма, каб у зямлю выносіць. Вокны вымыла.
Бацькам маім ля хаты дапамаглі: з дзецьмі тэрыторыю “падсвяжылі”, дровы паскладвалі.
На рабоце таксама суботнік ужо ўстроілі: на тэрыторыі парадкі наводзім.
Хочацца, каб да святаў (Вербнай нядзелі і Вялікадня. – Заўв. аўт.) усюды чысценька, акуратна было.
Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.
Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.