Гараджане расказалі, чаму вырашылі прагаласаваць датэрмінова
Многія астраўчане вырашылі не адкладваць на нядзелю ўдзел у галасаванні на рэферэндуме па Канстытуцыі і прыйшлі на выбарчыя ўчасткі аддаць свой голас датэрмінова.
Тамара Ляўкевіч, выбаршчык:
– Выхадны дзень часам бывае непрадказальны: у нядзелю, магчыма, давядзецца адлучыцца з горада па справах. Таму галасую датэрмінова, каб быць спакойнай, што выканала свой грамадзянскі абавязак.
Алег Тымуль, выбаршчык:
– Кожны грамадзянін павінен удзельнічаць у рэспубліканскім рэферэндуме, бо гэта выбар нашай будучыні. Змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь не дарэмна распрацоўвалі – гэта клопат пра народ і наш агульны дабрабыт.
Галіна і Часлаў Гардукевічы, выбаршчыкі:
Галіна:
– На нядзелю спланавалі паездку ў сталіцу. Раптам не паспеем вярнуцца, таму вырашылі не рызыкаваць і прагаласаваць датэрмінова.
Часлаў:
– У выбарах удзельнічаем пастаянна. А як жа інакш?! Гэта ж наша дзяржава, трэба яе падтрымліваць і клапаціцца пра будучыню нашых дзяцей і ўнукаў.
#референдум #конституция