Назапашвалі вопыт на рынгу – у Астраўцы прайшло першынства па боксе
Хук справа, ухіл улева, аперкот, клінч і брэк – на працягу трох дзён у зале бокса Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву праходзіла адкрытае першынства па гэтым відзе спорту.
Пры арганізацыі спаборніцтваў былі ўлічаны ўсе прафілактычныя меры па каронавірусу. Напрыклад, госці – юныя баксёры з Брэста, Мінска і Маладзечна, – прыехалі і выступалі на рынгу ў асобныя дні, а ў зале прысутнічала мінімальная колькасць людзей.
– З-за “ковіда” адмяняюць усё больш турніраў, але выхаванцам трэба недзе замацоўваць навыкі і набірацца вопыту, – адзначыў трэнер Аляксей Маргуж. – Ідэю правесці адкрытае першынства дырэктар нашай школы Дзмітрый Сакалоўскі падтрымаў, мы рызыкнулі – і, на мой погляд, атрымалася нядрэнна. А галоўнае – карысна для нашых юных баксёраў. Трэніравацца і адпрацоўваць прыёмы ў межах сваёй залы, канешне, добра, але недастаткова. Для сапраўднага ўсведамлення бокса трэба выйсці на рынг з незнаёмым спартсменам і паказаць, чаго ты варты. Гэта зусім іншы ўзровень, адчуванні і вынік.
І астравецкія баксёры не ўпусцілі шанс набрацца вопыту. Кожны з іх правёў па 3 баі. Турнір насіў таварыскі характар, таму пераможцаў і прызёраў не вызначалі, а проста ацэньвалі паядынкі. Большасць з іх былі роўнымі і завяршыліся ўнічыю, але трэнеры зрабілі для сябе высновы, над чым працаваць у далейшым.
– Прыемна, што нават за гэтыя 3 баі ў некаторых выпадках можна было назіраць прагрэс, – парадаваўся Аляксей Зянонавіч. – У першым баі баксёр выступаў няўпэўнена і баязліва, у другім ужо больш рашуча, а ў трэцім – паверыў у свае сілы і зразумеў, што можа перамагаць. Вось для гэтага і патрэбны такія спаборніцтвы. Таму дзякуй гасцям і нашым выхаванцам за ўдзел, але не расслабляемся і трэніруемся далей.
Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.