На Астравеччыне прайшло свята “Дыялог нацый”, прымеркаванае да 20-годдзя клуба (обновлено)
14:16 / 28.06.2021
Сімвалічна, што менавіта ў Год народнага адзінства такое знакавае свята ізноў прайшло ў Гервяцкім краі, дзе шмат стагоддзяў побач жывуць, працуюць і гадуюць дзяцей беларусы, літоўцы, украінцы, рускія.
Пазалетась сімвалам свята быў абраны рамонак – кветка, якая цвіце ў многіх краінах. На ўваходзе ў аддзел культуры і вольнага часу дзяўчаты ў народных строях прычаплялі гасцям бутаньеркі з гэтым сімвалам.
Усмешлівыя гаспадыні, актыўныя ўдзельніцы аматарскага аб’яднання традыцыйнай народнай культуры «Жыльвіціс» частавалі гасцей унікальным чаем, зробленым з мясцовых траў, і хатняй выпечкай. Пакаштаваць мёд і даведацца, як ён нараджаецца, можна было на прэзентацыі «Дарогай мёду».
Павіншаваць віноўнікаў свята ў гэты дзень прыехала шмат людзей.
– Рымдзюны – унікальнае месца. Тут цесна пераплецены традыцыі двух народаў, – віншуючы, сказаў намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Генадзь Бычко. – Адзін з маіх настаўнікаў па жыцці казаў, што трэба любіць тое, што робіш. Я больш чым упэўнены, што Наталля Аляксандраўна любіць сваю справу, і за што яна не ўзялася б – усё атрымліваецца якасна.
Цудоўным музычным аздабленнем свята сталі нумары ад лепшых калектываў і артыстаў Астравеччыны: хору «Польскае рэха Астраўца», народнага ансамбля народных інструментаў «Скарбніца», Анастасіі Ляховіч і іншых. Таццяна Глазунова, якую многія астраўчане памятаюць па канцэртах арганнай музыкі ў гервяцкім касцёле, выступіла на рымдзюнскай сцэне са сваім калектывам «Натхненне». Сказаць, што ўсе былі ў захапленні ад іх выступлення – нічога не сказаць! Творчы калектыў навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава запаў у самае сэрца.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.