Ирина Цвирко: тридцать лет за швейной машинкой
09:18 / 22.03.2020
– У нашай брыгадзе ёсць швеі, а ёсць краўцы, – расказвае Ірына Ільінічна. – А я рабіць умею ўсё – так бы мовіць, універсальная. (Смяецца.)
Ураджэнка Расіі, жанчына працуе ў Астравецкім КБА з 1989 года – часу пераезду ў тады яшчэ невялічкі беларускі пасёлак на Гродзеншчыне.
– Люблю сваю работу, – прызнаецца Ірына Ільінічна. – Канешне, за трыццаць гадоў часам хацелася змяніць месца працы. Усялякага было: і без работы сядзелі, і без зарплаты. Але засталася. І не шкадую. У нас дружная каманда, разам працаваць весялей. Таму ніколі не думала аб тым, каб пайсці, як цяпер модна, у прадпрымальнікі – не маё гэта.
Дома швейная машына ў Ірыны Ільінічны стаіць больш для ўпрыгожання інтэр’еру, хіба сурвэткі «падрубіць» або ручнік. Дома трэба адпачываць, упэўнена жанчына.
Абавязкаў у краўца шмат: пашыў, авярлочванне, прасаванне… На пытанне, што больш за ўсё падабаецца рабіць, Ірына Ільінічна са смехам адказвае:
– Сёння – кішэні шыць і прышываць. А калі сур’ёзна, нават не ведаю. Усе аперацыі раблю з аднолькавым стараннем.
…Прычына выйсці на пенсію ў Ірыны Цвірко, безумоўна, ёсць. Аднак усё часцей у яе ўзнікае пытанне: можа, застацца? Сілы і жадання працаваць хапае. І гэта галоўная якасць ў рабоце сапраўднага прафесіянала?
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.