Назначен начальник управления сельского хозяйства и продовольствия
Пасля таго, як былы першы намеснік старшыні райвыканкама і харчавання Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі быў прызначаны старшынёй Слуцкага райвыканкама, гэтая пасада нейкі час заставалася вакантнай. На мінулым тыдні першым намеснікам старшыні Астравецкага райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання прызначаны Руслан Мікалаевіч Сачко.Руслан Мікалаевіч нарадзіўся 9 кастрычніка 1972 года ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Закончыў у 1993 годзе Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. Па спецыяльнасці – аграном. У 2012 годзе Руслан Мікалаевіч закончыў яшчэ і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Сельскую гаспадарку Руслан Мікалаевіч ведае, што называецца, знутры: працоўную дзейнасць ён пачаў з пасады галоўнага агранома СВК ”Цырын-агра”, затым на працягу чатырох гадоў узначальваў сельгаскааператыў імя В.З. Царука ў тым жа Карэліцкім раёне.
Жанаты, разам з жонкай выхоўваюць дваіх дзяцей.
Вядома, на новай пасадзе Руслана Мікалаевіча чакае больш шырокі фронт работы і большая адказнасць. Але верыцца, што яго немалы жыццёвы і прафесійны вопыт дапамогуць справіцца з пастаўленымі задачамі – гэтага яму і жадаем. А таксама, каб Астравеччына неўзабаве стала для карэліцкага агранома другой радзімай.
