Наведём порядок на своей земле!
Па абочынах сустракаюць
Выкінутае праз акно аўтамабіля смецце не толькі забруджвае прыдарожную тэрыторыю, але і трапляе ў лес. А менавіта па краявідах, якія адкрываюцца з-за шкла аўтамабіляў і аўтобусаў, напэўна, не адзін іншаземец робіць вывад аб цэлай краіне.
Напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі, які хутка адбудзецца ў Мінску, актыўнымі тэмпамі праходзяць работы па добраўпарадкаванні тэрыторый, прылеглых да асноўных транспартных шляхоў зносін паміж Рэспублікай Беларусь і іншымі краінамі. Міжведамаснай камісіяй праводзіцца праверка гатоўнасці і нашага раёна да прыезду гасцей.
“Суквецці” смецця
Лясныя праталіны, якія вызваліліся са снежных абдымкаў, сёлета прыгажэлі не толькі першымі вясеннімі “краскамі”, але і кучамі бытавога смецця. А несанкцыянаваныя звалкі ў лясах “выраслі”, як грыбы пасля дажджу.
У лясных масівах непадалёк ад вёсак таксама назіраецца страшная сітуацыя: сюды людзі звозяць усё бытавое смецце. І лясная ахова – а гэта усяго каля ста чалавек на ўвесь раён – не ўпраўляецца прыбіраць гэтыя завалы, хоць такія дзеянні не ўваходзяць у іх службовыя абавязкі.
Калі вам вядомы факты аб несакцыянаваных звалках смецця, паведамляйце аб гэтым у Астравецкі лясгас або лясніцтвы раёна.
------------------------
Алена ГАНУЛІЧ.
