Наши землячки победили в конкурсе красоты, который проводила газета "Католической вестник"









Газета “Каталіцкі веснік” на сваім сайце правяла конкурс “Прыгажуня весніка”.

Яго мэта – паказаць прыгажосць беларускіх дзяўчат і жанчын. Прычым у асаблівым ракурсе. Гэта значыць, не ў прывычных для падобных конкурсаў ну вельмі адкрытых строях і злёгку правакацыйных позах, а, як абазначылі арганізатары інтэрнэтнай імпрэзы, у сціпласці. Удзел у конкурсе прынялі амаль пяцьдзясят дзяўчат з самых розных куткоў Беларусі. І, як ні дзіўна, ракурс “у сціпласці” аказаўся вельмі выйгрышным – позірк гледача на гэты раз спыняўся не на смелых дэкальтэ і адкрытых ножках, а на вачах, вуснах, на выразе твараў канкурсантак. І аказалася – мадонны! Юныя, натхнёныя, сапраўдныя!






А самае прыемнае для нас, астраўчан, што па выніках анлайн-галасавання першае і другое месца конкурса “Прыгажуня весніка” занялі нашы зямлячкі, жыхаркі Астраўца  Таццяна Глазко і Ірына Грэйць.
Пераможцы конкурса прыгажосці атрымаюць акрамя фотаздымкаў дадатковыя прызы: камп’ютарныя аксэсуары і падпіску на газету “Каталіцкі Веснік”. Іх фотаздымкі будуць надрукаваны ў ліпеньскім нумары газеты.
Віншуем!

---------------
Ганна ЧАКУР.