Напярэдадні Дня Перамогі былыя вязні канцлагераў прымалі віншаванні

З кветкамі, віншаваннямі, падарункамі і добра знаёмай многім пакаленням песняй “Кацюша” напярэдадні Дня Перамогі ўдзячныя нашчадкі завіталі да былых вязняў канцэнтрацыйных лагераў, якія пражываюць у нашым раёне.

Сведкаў тых далёкіх ваенных падзей, якія апалілі іх дзяцінства, на Астравеччыне пяцёра: Еўдакія Рыгораўна Сігалёва, Соф’я Цярэнцьеўна Палуян, Ніна Іларыёнаўна Мілідовіч, Ніна Адамаўна Маргуж і Таццяна Нікіфараўна Волкава.

2.jpg

3.jpg

1.jpg

За некалькі дзён да самага знакавага для беларусаў дня – 9 Мая – жанчын, якія ў дзяцінстве зведалі, што такое канцлагер, павіншавалі шматлікія госці з Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, савета ветэранаў, грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, БСЖ і “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, дзіцячай школы мастацтваў.

Акрамя шчырых віншаванняў і кранальных слоў, былыя вязні атрымалі адрасныя лісты ад Прэзідэнта Беларусі, падарункі, кветкі (спонсар – індывідуальны прадпрымальнік Юрый Грыневіч), грашовыя сертыфікаты ад райвыканкама. А прадстаўнікі моладзі ў межах акцыі прымацавалі на вокнах былых вязняў кветкі Перамогі.

– З Днём Перамогі! Для маладога пакалення вы – прыклад мужнасці, стойкасці, жыццёвай мудрасці. Дзякуй вам за працу дзеля дабрабыту нашай краіны, – віншуючы жанчын, адзначыла старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун. – Жывіце доўга, радуйце нас і надалей. Здароўя, дабрабыту і мірнага неба!

Нізкі паклон вам ад удзячных нашчадкаў! І доўгіх-доўгіх гадоў жыцця!

Текст:
Фото: Алёна Ганулич