Накануне Дня Победы ветераны Островетчины получили подарки


Усё далей адыходзяць у нябыт трывожныя саракавыя гады, калі неба і зямля грымелі ад выбухаў і гінулі людзі. І з кожным годам усё менш становіцца сведкаў тых далёкіх жудасных падзей.






На сённяшні дзень у нашым раёне засталося толькі дванаццаць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны – тых, хто заваёўваў нам мірнае неба, спакой і незалежнасць.
У апошнія гады ветэраны ўсё радзей прыходзяць на мітынгі, прысвечаныя Дню Перамогі. І адзіная магчымасць убачыць, пачуць іх успаміны і аддзякаваць ветэранам – гэта наведаць іх дома.
Напярэдадні 9 мая прадстаўнікі райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, ваеннага камісарыята Астравецкага раёна накіраваліся з падарункамі да ветэранаў, каб у чарговы раз выказаць ім падзяку за ўласнае жыццё і незалежнасць краіны.



Усе яны сустракаюць гасцей са слязамі на вачах, успамінаюць ваенныя гады, смерць баявых таварышаў і Вялікую Перамогу, якая так дорага далася нашаму народу.
Яны хвалююцца і не выпускаюць з рук віншавальныя паштоўкі і кветкі. Для іх вельмі важныя наша ўвага, памяць, клопат і словы падзякі за жыццё і мір.


-----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара
.