Накануне Дня Конституции Республики Беларусь десятерым островчанам вручили паспорта

Напярэдадні Дня Канстытуцыі ў кінаканцэртнай зале “Астравец” прайшоў урачысты сход, прысвечаны гэтаму дзяржаўнаму святу.

Сёлета галоўнаму дакументу нашай краіны – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – споўнілася 20 гадоў. Павіншаваць астраўчан з гэтай падзеяй, а таксама расказаць, якімі справамі жыве наш раён, на свята прыйшоў намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла.
Напярэдадні выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 27 склікання Віктар Збігневіч запрасіў астраўчан выканаць свой грамадзянскі абавязак – прыйсці 23 сакавіка на выбарчыя ўчасткі і аддаць свае галасы за будучыню нашай краіны.
На працягу апошніх 10 гадоў штогод у нашай краіне па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі праходзіць патрыятычная акцыя “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”.
Ва ўрачыстай абстаноўцы дзесяць маладых людзей атрымалі з рук пракурора раёна Аляксандра Іосіфавіча Марцінчыка галоўны дакумент кожнага чалавека – пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Яшчэ адным падарункам для маладых грамадзян нашай краіны сталі сувеніры з сімволікай Астраўца, якія ўручыў актывістам намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла. А галоўны дакумент нашай краіны – Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь – падарыла рабятам першы сакратар Астравецкага раённага камітэта БРСМ Аксана Паўлаўна Лазарава.
Цудоўным дапаўненнем да свята стала выступленне народнага аркестра народных інструментаў “Скарбніца”.


--------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
Фота Антона МАЛЬШЭЎСКАГА.