На доме ветэрана Ягора Александровіча ўсталявалі памятную дошку
У вёсцы Фальваркі на доме, у якім жыў апошні ветэран Вялікай Айчыннай вайны Астравеччыны, Ягор Александровіч усталявалі памятную дошку.

Праз некалькі дзён уся краіна будзе святкаваць адну з самых значных для беларусаў дату – 9 Мая. На жаль, Ягор Міхайлавіч, якога мясцовыя за дабрыню і спагадлівасць ласкава называлі Юрачкам, не дажыў да свайго 95-га юбілею і Дня Перамогі. Але памяць пра ветэрана жывая – яго помняць і людзі старэйшага пакалення, і школьнікі. Ардэнаносец не шкадаваў для кожнага стрэчнага добрых слоў, любіў пажартаваць і пагаманіць…

На доме ветэрана ўсталявалі памятную дошку з яго здымкам і кароткая біяграфічная даведка на двух мовах – беларускай і англійскай.

Радавы Ягор Александровіч быў прызваны на фронт у васямнаццацігадовым узросце ў 1944 годзе. Служыў у пяхотных войсках стралком-аўтаматчыкам. Удзельнічаў у вызваленні Варшавы. Двойчы быў моцна паранены, перанёс кантузію… Ветэран быў прыкладам жыццярадаснасці, дабрыні і аптымізму.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.