На БТРы і з шашлыкамі: як астраўчане адзначалі 9 Мая

Лепшае свята тое, дзе цікавае для сябе знойдзе глядач і слухач любога ўзросту.

6.jpg


1.jpg


Думала пра гэта, назіраючы, з якім захапленнем дзеці і дарослыя разглядаюць тэхніку, якая так і запрашала “паруліць”, пераліваючыся на сонцы адпаліраванымі капотамі і адчыненымі дзвярыма.

4.jpg

Пасядзець унутры баявой машыны, “кіраваць” кулямётам; уявіць сябе на месцы выратавальніка на вышцы – мабыць, кожны хлопчык лічыў гэта сваім абавязкам на свяце, якое вучыць берагчы мір і разумець, якой цаной ён заваяваны. Нямала жадаючых было і сярод дзяўчынак.

5.jpg

--Падышлі да кожнай машыны, -- гаворыць Нікіта Осцік, які прыехаў з бацькам з Ашмян. – Але больш за ўсё спадабалася сядзець у БТРы. І кулямёт там можна “пацягаць”! Высока, канечне, але зусім не страшна. Хацелася б яшчэ на “вышцы” каб выратавальнікі паднялі. Не атрымалася, але ў “люльцы” пастаяў – таксама крута!

2.jpg

Шматлюдна было і каля дзіцячых атракцыёнаў: хтосьці, не паспеўшы залезці, на ўсёй хуткасці злятаў з надзіманых горак; хтосьці дроцікамі цэліў у паветраныя шарыкі, спадзеючыся выйграць мя ккую цацку; хтосьці з нецярпеннем чакаў, калі ў рукі трапіць вялізны скрутак салодкай ваты…

Сувеніры выбіралі ў народных майстроў, якія прапанавалі вырабы са скуры, саломкі, нітак, распісаныя фарбамі і выразаныя з дрэва…

3.jpg

“Палявая” каша ад РАНС і шашлыкі ад індывідуальных прадпрымальнікаў і спажыўтаварыства заходзілі на “ўра”. Традыцыйна падсілкавацца можна было каўбасамі і мяснымі рулетамі, булкамі і піражкамі, а таксама рознымі салодкімі вырабамі.

7.jpg



Текст:
Фото: Ольга Хотянович