На Островетчине проводятся мероприятия по наведению порядка на земле и благоустройству территорий
У пачатку бягучага года Астравецкім раённым выканаўчым камітэтам быў зацверджаны План мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і ўтрыманні тэрыторыі населеных пунктаў раёна ў належным стане.На 2014 год у сельскагаспадарчай галіне запланавана добраўпарадкаванне тэрыторый жывёлагадоўчых аб'ектаў, машынных двароў, артэзіянскіх свідравін, тэрыторый вакол складоў збожжа, мінеральных угнаенняў і ядахімікатаў, уключэнне ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых зямель і многія іншыя мерапрыемствы.
У сістэме ДЛГУ «Астравецкі лясгас» будуць праведзены мерапрыемствы па ачыстцы ад смецця тэрыторый ляснога фонду, месцаў, прылеглых да зон адпачынку, угоддзяў уздоўж аўтамабільных дарог.
Астравецкім РУП ЖКГ запланавана правядзенне шэрагу мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый населеных пунктаў: стварэнне і пашырэнне паркаў, сквераў і клумбаў, правядзенне работ па догляду за зялёнымі насаджэннямі, стварэнне малых ландшафтных формаў, добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, навядзенне парадку на мініпалігонах раёна, падтрыманне ў належным стане мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, а таксама масавай гібелі грамадзянскага насельніцтва.
Прадугледжаны мерапрыемствы па барацьбе з баршчэўнікам Сасноўскага.
Аднак як бы ні стараліся супрацоўнікі лясгасу, камунгасу і іншых зацікаўленых у навядзенні парадку на зямлі прадпрыемстваў добраўпарадкаваць тэрыторыю Астравеччыны, без удзелу і падтрымкі яе жыхароў гэта зрабіць не ўдасца. Пакуль кожны з нас не адчуе сорам за неакуратна выкінутыя паперку, пластыкавую бутэльку, акурак і г.д., нашы двары, вуліцы, паркі, лясы і азёры не будуць выглядаць чыстымі і прыгожымі.
Утульнасць і добраўпарадкаванасць нашай Радзімы залежыць ад кожнага з нас.
-------------------------------
А. ЦЭЙКА, начальнік Астравецкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
