На Островетчине обитает лось-альбинос

Бы пакрыты салодкай глазурай, лось-альбінос у атачэнні сваіх суродзічаў, якіх прырода адарыла натуральнай афарбоўкай, выходзіць падсілкавацца на рапсавае поле каля вёскі Філіпаны.

Гэты “сахаты” з незвычайнай афарбоўкай упершыню на тэрыторыі нашага раёна быў заўважаны ў мінулым годзе. Аднак “злавіць” незвычайнага прыгажуна ў аб’ектыў фотакамеры атрымалася толькі сёлета.
Як расказаў галоўны паляўніцтвазнаўца Астравецкага лясгаса Віктар Мечыслававіч Урбановіч, у прыродзе рэдка сустракаецца з’ява альбінізму.
Пагэтаму, калі вам раптам давядзецца пабачыць сярод тонкастанных бяроз цыбатага “лася-белячка”, не палохайцеся. Гэта значыць, што лось-альбінос ізноў выйшаў з лясных сутарэнняў, каб падсілкавацца. І нам пашанцавала убачыць на свае вочы гэты цуд прыроды…


-------------------------
Алена ГАНУЛІЧ.