Музычнае завяршэнне Дня Перамогі (+відэа)

Увесь дзень адпачываючых у лесапарк вабіў не толькі водар шашлыкоў, але і песні ваенных часоў, якія гучалі ў радыёканцэрце.

IMG_0592.jpg

А вечарам на сцэну зноў выйшлі астравецкія артысты – цяпер таленты дэманстравалі майстры эстрады. Акрамя даўно палюбіўшыхся гледачам Аляксандра Юргелянца, Юрыя Інаровіча, Анастасіі Козар, Вольгі Валадзько, Алёны Якубцэвіч, Надзеі Вайцяховіч, Яўгеніі Уласік, танцавальнага гурта DSO і іншых, здарылася і некалькі прыемных сюрпрызаў: цудоўныя вакальныя дадзеныя ў жаночым трыа і ў дуэце з мужам Юрыем прадэманстравала Анастасія Інаровіч; у новым вобразе, з новай песняй і прозвішчам выйшла на сцэну Злата Радзевіч, больш вядомая як Мінкілевіч.

IMG_0514.jpg

IMG_0542.jpg

IMG_0519.jpg

IMG_0556.jpg

І, што называецца, парвала амфітэатр кавер-група “Band И Ты” – іх музыка і энергетыка здольная нават мёртвага падняць і прымусіць падпяваць і танцаваць.

IMG_0612 (1).jpg


Цудоўным завяршэннем насычанага музыкай дня стала маладзёжная дыскатэка пад адкрытым небам.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик