Моладзь Астравеччыны ўшанавала памяць ахвяр Халакоста

У райкаме і пярвічках раённай маладзёжнай арганізацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакоста.

Падзеі гэтай даты, якая адзначаецца 27 студзеня, у кожнай установе адукацыі ўзгадалі па-свойму. У Варнянскім НПК для школьнікаў быў арганізаваны адкрыты дыялог, актывісты Міхалішкаўскай СШ наведаліся да помніка ахвярам генацыда ў Міхалішках, ля якога расчысцілі снег і запалілі свечкі, а ў Спондаўскім НПК прайшоў музейны ўрок памяці “І памятаць страшна, і нельга забыць”.

Райкам ГА БРСМ напярэдадні аб’явіў конкурс малюнкаў на тэму “Дзень памяці ахвяр Халакоста”. Пераможцам стала Аліцыя Куліс з Гервяцкай сярэдняй школы – яе работа набрала найбольшую колькасць “падабаек” падчас галасавання, якое праходзіла ў суполцы сацыяльнай сеткі “ВКантакце”.





Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.

 

Текст: