У Астраўцы адзначылі Дзень міліцыі
Віншаванні, пажаданні, узнагароды і падзякі за годную службу – у Астраўцы адзначылі 105-ю гадавіну беларускай міліцыі.
Па традыцыі ў гэты дзень успомнілі міліцыянераў, якіх ужо няма ў жывых. З гэтай нагоды ў касцёле Святых Космы і Даміяна зранку была адпраўлена імша, а пасля праваахоўнікі праведалі спачылых калег на могілках, дзе запалілі свечкі за супакой іх душ.
Святочнае мерапрыемства да Дня міліцыі прайшло ля будынка РАУС. Першым праваахоўнікаў павіншаваў іх начальнік Дзмітрый Місюк:
– Мы святкуем 105-ю гадавіну беларускай міліцыі. Нягледзячы ні на якія цяжкасці, мы выконваем свой абавязак, абараняючы наш горад, нашых родных і блізкіх, нашу Радзіму. Сёння гучала шмат віншаванняў. Але з асаблівым гонарам адзначу добрыя словы, якія пачуў ад тэлефануючых астраўчан і жыхароў раёна: яны дзякавалі міліцыянерам за дапамогу, падтрымку і спакой на вуліцах. Гэтая ўдзячнасць вельмі дорага каштуе – значыць, мы з вамі на правільным шляху. Я ганаруся, што служу ў такім калектыве. Са святам, паважаныя калегі і ветэраны міліцыі.
Дзмітрый Аляксандравіч уручыў узнагароды. Дзяржаўнай узнагародай – медалём “За бездакорную службу ІІІ ступені” адзначаны Уладзімір Васілевіч і Ігар Чаховіч, нагрудным знакам Міністэрства ўнутраных спраў “Выдатнік міліцыі” – Сяргей Валадзько. Ад упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама нагрудны знак “За адзнаку” атрымаў Генадзь Барадзевіч, грамату – Аляксандр Барадынка, Падзячны ліст – Андрэй Бізукойць.
За аказанне садзейнічання ў ахове грамадскага правапарадку грашовымі прэміямі адзначаны ветэраны службы Аляксандр Андралойць, Часлаў Балтрукевіч, Анатоль Замара, Мікалай Макей, Сяргей Савіцкі, Леанарда Стэх, Сяргей Шэін, Вячаслаў Яроміч.
Павіншаваў астравецкіх міліцыянераў старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін, які падзякаваў ім за бездакорную службу, падмацаваўшы словы ўзнагародамі. Падзячным лістом райвыканкама адзначаны Андрэй Клютчэня і Аляксандр Гродэль, Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – Артур Буцько, Падзячным лістом – Арцём Глазко.
Супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў пачулі шмат добрых слоў у свой адрас і атрымалі падарункі ад таварышаў, якія дапамагаюць забяспечваць спакой і парадак: камандуючага складу вайсковых часцей, начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, ваеннага камісара раёна. Далучыліся да віншаванняў старшыня савета ветэранаў РАУС, дырэктар Гудагайскай СШ і прадстаўнікі духавенства – апошнія да таго ж блаславілі асабовы склад міліцыі на спакойную службу.











Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.
Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.
