"Михалинка" и "Нон-стоп" получили Дипломы III степени на областном фестивале-конкурсе "Таланты Принемонья"
Напрыканцы сакавіка ў Гродне прайшоў 21 абласны фестываль-конкурс “Таленты Прынямоння”, удзел у якім прынялі творчыя калектывы нашага раёна.Напярэдадні падобнае мерапрыемства прайшло ў нашым раёне. Падчас яго былі выбраны пераможцы ў некалькіх узроставых катэгорыях і ў пяці намінацыях – “Саліст-вакаліст”, “Малая вакальная ансамблевая група”, “Сучасны эстрадны танец”, “Народны сцэнічны танец” і “Тэатральнае мастацтва”. Відэазапісы выступленняў астравецкіх талентаў былі накіраваны на разгляд абласнога журы конкурсу.
Толькі два калектывы з нашага раёну пераадолелі завочны этап абласнога конкурсу – іх запрасілі выступіць у фінале, які сабраў 76 лепшых выканаўцаў і танцораў з усёй вобласці.
Пакараць абласное журы ў Гродна накіраваліся выхаванцы Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі – танцавальны калектыў “Нон-стоп”, які працуе пад кіраўніцтвам Наталлі Янкоўскай, і вакальная група “Міхалінка” (педагог – Святлана Шаблінская).
І тым больш радасна, што абодва калектывы вярнуліся з вобласці з узнагародамі. Танцавальны калектыў “Нон-стоп”, які выканаў пазітыўны танец “Марачка”, які палюбіўся астравецкаму гледачу, заваяваў на абласным конкурсе Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Сучасны эстрадны танец”.
Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Малая ансамблевая група” атрымала і наша “Міхалінка” за выкананне народнай песні “Ой, красна каліна ў лузе”.
Больш таго: “Міхалінка” была ўзнагароджана спецыяльным Дыпломам пераможцы “За любоў да роднай песні”.
Віншуем юных талентаў Астравеччыны! Так трымаць!
----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
