Майский вальс и песни Победы – в Завидинентах отмечали 9 Мая
Са святочнай праграмай і віншаваннямі з Днём Перамогі да вяскоўцаў завіталі артысты Альхоўскага сельскага клуба.

Адзін з падворкаў на час ператварыўся ў канцэртную пляцоўку – і паліліся па наваколлі песні і прыпеўкі.
-- Усё прадугледзелі да дробязяў, нават апаратуру з сабой прывезлі, -- усміхаецца мясцовая жыхарка Валянціна Касцечка. – Людзей сабралася – як раз на вялікія выхадныя многія прыехалі ў родныя хаты. Душэўна пасядзелі і культурна адпачылі: і майскі вальс танцавалі, і вакалістам падпявалі, а як прыпеўкі пачаліся, нават мужчыны падхапілі эстафету ў жанчын.


Падобныя віншавальныя праграмы да 9 Мая ў Завідзінентах ладзяць работнікі клуба штогод – і іх з нецярпеннем тут чакаюць.

-- За такую ўвагу вялікі дзякуй нашаму агеньчыку – Анечцы Уласік, загадчыцы клуба, -- гаворыць Валянціна. – І памочнікі ў яе цудоўныя: Алег Уласік і Насця Ляховіч скарылі моцнымі прыгожымі галасамі. Акрамя канцэрта нам яшчэ і выставу прывезлі – гэта Юля Заруба пастаралася: добрую падборку кніг пра вайну прапанавала. Дарэчы, мы гасцям аддзячылі за святочны настрой – падарылі кветкі.