"Материнский" кросс островчан

1423926778411500x375Хлопчыкі і дзяўчынкі 1999-2004 гадоў нараджэння спаборнічалі ў хуткасці на асеннім раённым лёгкаатлетычным кросе, прысвечаным Дню маці.


У залежнасці ад узросту юныя спартсмены бегалі на розных дыстанцыях: ад 1000 да 3000 метраў. У выніку пераможцамі ў сваіх забегах і ўзроставай катэгорыі сталі  Дзіяна Калпак (Варнянскі НПК), Яраслаў Заянчкоўскі (Астравецкая ДЮСШ), Анастасія Білега (Варнянскі НПК),  Канстанцін Фралоў,  Карына Шатраўская, Андрэй Міхайлоўскі (Міхалішкаўская СШ),  Ірына Мішковіч і Яўген Красоўскі (гімназія №1), Караліна Белык (Падольскі НПК), Алег Кураш (Рытанскі НПК).


У агульнакамандным заліку ў першай групе навучальных устаноў першае месца заняў  Варнянскі НПК, на другім –  СШ №2 г. Астравец, трэцімі сталі вучні Міхалішкаўскай СШ.


У другой групе пераможцам стаў  Падольскі НПК, другое места заняў  Кямелішкаўскі НПК, на трэцім – Спондаўская СШ.


Пераможцы і прызёры ў асабістым і камандным заліках былі ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму.


______________


Марыя СІНКЕВІЧ, метадыст.


Фота мае ілюстацыйны характар.