#Мамы, мамачкі, мамулі на фотаздымках
Напярэдадні Дня маці райкам ГА БРСМ запусціў у сацыяльнай сетцы «Інстаграм» фотаконкурс #ДзеньМатулі#Мама,мамачка,мамуля – сёння былі падведзены яго вынікі.
Жадаючых паўдзельнічаць у фотамарафоне аказалася шмат. А якія прыгожыя і пяшчотныя здымкі яны размяшчалі на сваіх старонках! Гэта былі не проста кадры, а адлюстраванне неабдымнай любові маці да дзяцей. Вызначыць лепшыя з іх было складана, таму нядзіўна, што конкурс праходзіў у 3 этапы: пераможцы вызначаліся з дапамогай анлайн-галасавання і было вырашана адзначыць не 3, а 6 фотаздымкаў.
У выніку найбольшую колькасць галасоў набрала фота Марыны Трусевіч. У лік прызёраў таксама трапілі Кацярына Садоўская, Наталля Кувалдзіна, Наталля Янкойць, Марына Бурак і Кацярына Сташко. Іх чакаюць падарункі ад райкама ГА БРСМ.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
