Маліліся за Беларусь
На кожнай службе ў праваслаўных цэрквах моляцца за нашу краіну, яе ўладу, народ і воінаў. Асабліва шчырая і пранікнёная малітва гучала падчас бажэсцвеннай літургіі сёння, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У спецыяльнай памінальнай малітве -ліціі- памянулі воінаў, якія аддалі свае жыцці за свабоду і незалежнасць радзімы.
Пашлі, Божа, мір, спакой і дабрабыт нашай краіне і яе народу!
#80-годдзе_вызвалення_Беларусі_ад_нямецка-фашысцкіх_захопнікаў