Маленькім чытачам Палушскай бібліятэкі расказалі пра Сталінградскую бітву


Дзень разгрому савецкімі войскамі нямецка-фашысцкіх войск у Сталінградскай бітве адзначаўся 2 лютага.

З нагоды гэтай даты Палушская бібліятэка правяла для выхаванцаў мясцовага дзіцячага садка квэст «У памяць аб Сталінградскай бітве». Малышам расказалі пра суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны, калі разам з дарослымі змагаліся на франтах і ў тыле ворага дзеці.

Для выхаванцаў садка падрыхтавалі конкурсы і тематычную віктарыну. 




Вольга Заянчкоўская, Астравецкая раённая бібліятэка.

Текст: Главный администратор
Фото: из архива районной библиотеки