Людміла Кухарэвіч, Святлана Мешкіс, Юзэфа Адынец перамаглі ў абласным конкурсе

Таленты шчырых сэрцаў. Так называлася выстава-конкурс работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, на якім перамаглі астраўчанкі. 

Больш за 200 работ наведваль­нікаў аддзяленняў дзённага зна­хо­джання інвалідаў і пажылых людзей тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва змяс­ці­­лася ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. 

У такіх мерапрыемствах заўсёды актыўна ўдзельнічаюць члены Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. На гэты раз яны адправілі рэ­чы, выкананыя ў розных жанрах і тэхніках.

Так, Святлана Мешкіс прадставіла новыя вышыўкі, Людміла Кухарэвіч – незвычайныя малюнкі, а Юзэфа Адынец здзівіла наведвальнікаў выставы арыгінальнымі дыванкамі з плас­тыкавых коркаў. Астравецкія мастачкі і майстрыхі паказалі свой багаты ўнутраны свет і аптымізм – усё тое, што напаўняе іх жыццё. 

Старанні нашых удзельніц былі годна ацэнены: 1-е месца заняла Святлана Мешкіс, 2-е – Людміла Кухарэвіч і Юзэфа Адынец.

Віншуем!




Текст: