Лось стал причиной столкновения автомобилей на автодороге "Гоза - АЭС - Островец - Ошмяны"
2
Два аўтамабілі сутыкнуліся на 16 кіламетры аўтадарогі «Газа – АЭС – Астравец – Ашмяны». Прычынай гэтага здарэння стаў… лось.Не першы раз лясныя жыхары становяцца віноўнікамі ці ахвярамі дарожна-транспартных здарэнняў. Вось і вечарам таго дня мужчына, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля «ВАЗ», раптоўна ўбачыў на дарозе лася. Вадзіцелю прыйшлося экстранна тармазіць, ён не справіўся з кіраваннем, і машына выехала на сустрэчную паласу руху. «ВАЗ» урэзаўся ў «Рэно», якое спынілася на дарозе.
У выніку здарэння пацярпеў пасажыр «Жыгулёў», які знаходзіўся на заднім сядзенні.
У сувязі з гэтым хочацца нагадаць усім удзельнікам дарожнага руху аб неабходнасці прышпільвацца рамнямі бяспекі, у тым ліку і на заднім сядзенні. А таксама выбіраць правільную хуткасць руху пры неспрыяльных умовах надвор’я.
------------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.
