«Ламаем стэрэатыпы»
Менавіта пад такой назвай прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры.
У фае разміналіся музыканты-“духавікі”, на сцэне ўжо стаялі музычныя інструменты, а гукарэжысёр у чарговы раз правяраў мікрафоны – апошнія хвіліны падрыхтоўкі праходзілі актыўна. У такім жа хуткім і энергічным тэмпе распачалося і само мерапрыемства. Вясёлыя і крэатыўныя вядучыя Анастасія Мажэйка і Дзмітрый Карась адразу задалі ўрачыстасці задорны тон, аб’явіўшы са сцэны, што сумна не будзе – і тут жа прыступілі да выканання абяцання.
Зразумела, не абышлося без віншаванняў і ўзнагарод. Шчырыя і цёплыя словы культурным работнікам адрасавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна
Тальчук, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Уладзіміраўна Сянюць, прадстаўнік раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Святлана Казіміраўна Куцько, першы сакратар райкама БРСМ Аксана Паўлаўна Лазарава, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Расціслаў Іванавіч Бразінскі. Да цёплых слоў віншаванняў яны далучылі Ганаровыя граматы лепшым работнікам культурнай сферы.
Віноўнікі ўрачыстасці таксама не засталіся ў даўгу і парадавалі гледачоў яркімі і прыгожымі музычнымі нумарамі.
_____________________
Марына МАЦКЕВІЧ, фота аўтара.



