КСУП “Гудагай” аплачвае заняткі спортам сваіх працаўнікоў
Клопат пра здароўе людзей – толькі адзін напрамак гэтага сацыяльнага пакета. Каб забяспечыць працаўнікам гаспадаркі магчымасць падтрымліваць здаровы лад жыцця, КСУП «Гудагай» заключыў дагавор са спартыўна-аздараўленчым комплексам «Імпульс». І цяпер рабочыя сельгаспрадпрыемства ў зручны для сябе час, вечарам ці ў выхадны, маюць магчымасць займацца на трэнажорах, плаваць у басейне, гуляць у футбол – аплачвае такі адпачынак гаспадарка.
Праўда, магчымасць займацца спортам у гудагайскіх працаўнікоў ёсць толькі ў перыяд з позняй восені да ранняй вясны – з пачаткам пасяўной і да заканчэння ўборкі графік работы ў большасці з іх ненарміраваны. Але пакуль яшчэ тэхніка не выйшла ў поле, усе жадаючыя прыемна і з карысцю для здароўя правесці час спяшаюцца ў «Імпульс».

