Красноармеец Василий Зенько всегда шёл в бой в первых рядах
– Калі фашысты напалі на Савецкі Саюз, Васілю Мікалаевічу Зянько было 18. Ведаю, што быў пехацінцам – і заўсёды на перадавых пазіцыях, бо казаў, што яму было за што змагацца: за краіну, родны дом, бацькоў, сясцёр, вывезенага акупантамі на Нямеччыну брата…
У складзе Чырвонай арміі прадзед ваяваў у Венгрыі, Польшчы, Германіі.
Пад Будапештам Васіль атрымаў першае раненне – у плячо, яно было цяжкім: стаяла пытанне ампутацыі рукі. Прадзед угаварыў доктара гэтага не рабіць, каб не застацца інвалідам, – такая рызыка магла каштаваць яму жыцця, але ўсё скончылася паспяхова: руку выратавалі.
Пасля выздараўлення вярнуўся на фронт – размеркавалі ў 5-ю артылерыйскую батарэю. Часта ўзгадваў, як у баях пад Будапештам з роты засталося толькі 3 чалавекі… Як падчас фарсіравання Віслы пад бамбёжкай нашы салдаты перапраўлялі тэхніку праз пантонны мост і пасля чарговай скінутай ворагам бомбы на бераг разам з хваляй вады выкінула іх камандзіра ўзвода – ужо без ног… Як сабакі пасля бою дапамагалі знаходзіць і перавозіць параненых – прычым дакладна на нюх вызначалі, дзе свае, а дзе – чужыя салдаты. Як атрымаў чарговае раненне – у сцягно…
За фарсіраванне Віслы дзядулю ўзнагародзілі медалём «За адвагу», а вось медаль «За ўзяцце Будапешта» знайшоў яго толькі ў 2004 годзе – калі ўручалі, быў бязмерна шчаслівы, што помняць былыя заслугі.
Пасля вайны прадзед вярнуўся ў родны Валожын – там і пражыў усё жыццё.
Заўсёды сачыў за навінамі ў краіне і свеце і, калі чуў, што дзесьці здарыўся ўзброены канфлікт, паўтараў: «Толькі б не было, як тады!»
Не стала прадзеда ў 2013 годзе.