Команда Островецкого лесхоза приняла участие в зимней спартакиаде работников леса Гродненской области
Напачатку месяца ў Лідзе прайшла традыцыйная зімовая спартакіяда работнікаў лесу Гродзенскай вобласці, у якой прыняла ўдзел і астравецкая “лясная” каманда. А перад самымі спаборніцтвамі ў спартсменаў з’явіліся шэсць пар новых лыжаў.Першае месца ў спаборніцтвах па шахматах заняў галоўны ляснічы Астравецкага лясгаса Аляксандр Шостак, а ляснік Спондаўскага лясніцтва Віктар Памецька стаў трэцім “у змаганні” па шашках.
Для Уладзіміра Салаўя лідская лыжня “расшчодрылася” на другое месца, а начальнік дрэваапрацоўчага цэху Дзмітрый Волк-Леановіч фінішаваў з трэцім вынікам у лыжных гонках.
Эканаміст па цэнах Людміла Стрыжэус не пакінула сваім саперніцам ніводнага шансу ў дартсе і заслужана паднялася на самую высокую прыступку п’едэстала.
--------------------------
Алена ГАНУЛІЧ.
