Хочаце стаць “Залатым пяром “Белай Русі”?
Вы любіце выказваць свае думкі і пачуцці на паперы і вам здаецца, што ў вас гэта нядрэнна атрымліваецца?
Вы марыце ўбачыць свой твор надрукаваным і атрымаць важкую ўзнагароду?
Тады конкурс “Залатое пяро “Белай Русі” – для вас!
Удзел у ім могуць прыняць школьнікі, студэнты, працоўная моладзь, а таксама супрацоўнікі СМІ азначанага ўзросту ў чатырох катэгорыях: “Навучэнец” (вучні школ, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў), “Студэнт” (студэнты вну), “Аматар” (працуючая моладзь), “Прафесіянал” (супрацоўнікі СМІ).
Сёлета агульная тэма конкурсных работ – “Жанчына Беларусі: сіла каранёў і крылы мары”. Яны павінны быць напісаны ў жанры эсэ і раскрываць гісторыі поспеху беларускіх жанчын, паказваць яе ролю ў грамадстве.
(Рэкамендацыі аб тым, якімі павінны быць эсэ і іх як пісаць, можна прачытаць на сайце).
Конкурс праводзіцца ў тры этапы. На раённым журы да 13 мая вызначае па тры пераможцы ў кожнай намінацыі, узнагароджвае іх дыпломамі і памятнымі падарункамі. Лепшыя творы будуць надрукаваны на старонках раённай газеты і яе сайце, у групах “АП” у сацыяльных сетках і накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу.
Эсэ пераможцаў абласнога этапу накіроўваюцца для ўдзелу ў рэспубліканскім. “Залатыя пёры “Белай Русі” краіны ўзнагароджваюцца дыпломамі і грашовымі прэміямі ў памеры 10, 8 і 6 базавых велічынь адпаведна за першае, другое і трэцяе месцы.
Да слова: наша зямлячка Аксана Савіцкая, тады яшчэ Кіндзер, у 2024 годзе стала пераможцам рэспубліканскага этапу гэтага конкурсу і атрымала ўзнагароду на галоўнай сцэне Дня беларускага пісьменства ў Гарадку Віцебскай вобласці.
Так што шансы ёсць у кожнага. Калі іх памножыць на талент і жаданне, то ўсё атрымаецца.
Эсэ для ўдзелу ў раённым этапе прымаюцца на электронны адрас ostrbelrus@1br.by да 24 красавіка 2026 года.
(Поўны тэкст палажэння конкурсу “Залатое пяро ”Белай Русі”, патрабаванні да ўдзельнікаў і іх работ, прозвішчы членаў журы і іншую цікавую інфармацыю можна прачытаць на нашым сайце ostrovets.by).
