Калядоўшчыкі хадзілі ў Мальскім дзіцячым садзе
“Калядоўшчыкі ідуць, зорку ясную нясуць. Павадыр казу вядзе, побач з ім мядзведзь ідзе” – свята “Калядкі” прайшло ў Мальскім дзіцячым садзе.
Выхавальнікі расказалі дзецям, як раней на Беларусі святкавалі Каляды, развучылі з малымі калядныя песні, каб падчас свята тыя былі не гледачамі, але і яго актыўнымі ўдзельнікамі.
Цудоўнае свята атрымалася: дзеці спявалі, танцавалі, гулялі ў беларускія народныя гульні “Каляда”, “Мядзведзь”, “Хустачка”, гралі на музычных інструментах. І частаваліся прыгатаванымі прысмакамі: тут былі баранкі, і булкі, і бліны, і аладкі з мядком, смятанай, варэннем, і духмяная гарбата з малінай і ліпавым цветам з самавара!
З даўніх часоў людзі верылі: як пачнеш год, так яго і пражывеш! Хай шчасце наш край не мінае!


Зофія Маркун, выхавальнік Мальскага дзіцячага сада.