Калонка рэдактара: чаму варта падпісацца на “раёнку” на 2022-гі год

Здаецца, зусім нядаўна мы рыхтавалі першы нумар «раёнкі» за 2021 год. А сёння вы атрымалі сотую газету ў бягучым годзе. Яшчэ дзве – і давядзецца перагарнуць каляндар на 2022-гі, які, упэўнена, будзе яшчэ больш плённым і стваральным.

Мы стараліся, каб кожны новы нумар быў цікавым. Атрымалася гэта ці не – меркаваць толькі вам, дарагія чытачы і падпісчыкі.

А цяпер давайце разам зазірнём у недалёкую будучыню і паглядзім, што для вас падрыхтавала «Астравецкая праўда».

Ужо ў сённяшнім нумары вы пазнаёміцеся з чарговым апавяданнем таленавітай журналісткі і пісьменніцы Ніны Рыбік. Яно складаецца з некалькіх частак і апошняя будзе надрукавана ў 2022-м. Спадзяёмся, што Ніна Рыбік парадуе нас новымі апавяданнямі, якія знойдуць сваё месца ў газеце.

Не абыдзецца і без падарунка: разам з першым нумарам кожны падпісчык (!) «Астравецкай праўды» атрымае каляндар на 2022 год. 

У наступным годзе вы зможаце адправіцца разам з Вольгай Хацяновіч ў мотавандроўкі па роднай краіне і палюбавацца прыгожымі мясцінамі і гістарычнымі аб’ектамі. 

З 2022-га на старонках газеты з’явіцца краязнаўчы і прыродны каляндар, які нагадае пра адметныя падзеі з гісторыі раёна і яго вядомых людзей. 

Дарэчы, вы помніце, што 2022 год юбілейны для нашага горада? У красавіку Астравец адзначыць дзесяцігоддзе з дня аднясення яго да гарадоў раённага падпарадкавання. З гэтай нагоды запрашаем кожнага падзяліцца ўспамінамі пра родны горад і такім чынам зрабіць свой унёсак у нашу газету.

Канешне ж, захаваюцца на старонках газеты і любімыя вамі рубрыкі і тэматычныя старонкі. З’явяцца новыя публікацыі пра таленавітых і працавітых землякоў; выбітных спартсменаў і адораных дзяцей, якія толькі робяць першыя крокі ў дарослае жыццё; пра сельгаспрадпрыемствы і іх працаўнікоў, развіццё горада і раёна і многае іншае. І гэта толькі невялікая частка таго, што вы зможаце пачытаць у новых нумарах «Астравецкай праўды».

Вядома ж, рэдакцыя па-ранейшаму будзе праводзіць конкурсы ў газеце і сацыяльных сетках, у якіх так любяць удзельнічаць нашы чытачы, дэманструючы свае шматлікія і разнастайныя таленты.

Пастараемся вас парадаваць і здзівіць новымі праектамі ў інтэрнэце. Адзін з іх – «Добрай раніцы, Астравеччына» – будзе выходзіць на нашым сайце і ў сацыяльных сетках. Таму, калі вы знаёмыя з цікавымі людзьмі, вартымі, каб пра іх даведаліся і іншыя, тэлефануйце ў рэдакцыю – яны стануць героямі нашай новай рубрыкі.

Сёлета споўнілася 80 гадоў з дня першага выхаду ў свет астравецкай раённай газеты. Аднак з-за эпідэмічнай сітуацыі святкаванне юбілею давялося адкласці. Але ўжо падрыхтавана першая частка кнігі пра гісторыю газеты, яе працаўнікоў і жыццё раёна, якое адлюстроўвалася ў «раёнцы». У наступным годзе мы абавязкова сустрэнемся на прэзентацыі гэтага выдання і адзначым 80-годдзе раённай газеты.

Каб стаць сведкамі ці нават непасрэднымі ўдзельнікамі ўсіх гэтых падзей, трэба адно: аформіць падпіску на «Астравецкую праўду». Яе кошт, нягледзячы на падаражанне паперы і друку, застаўся тым жа: 6,90 рубля за месяц, 20,70 – за квартал.

Да сустрэчы ў новым годзе. Спадзяюся, што вы чакаеце сустрэчу гэтак жа, як і мы!

В чем встречать Новый 2022 год — наряды, луки, фото - Афиша bigmir)net

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.

Текст: