Ивана Колошву после Великой Отечественной войны отправили на Дальний Восток

Мінаюць гады і дзесяцігоддзі, яны ўсё больш аддаляюць нас ад трагічных падзей Вялікай Айчыннай і пакрысе забіраюць з сабой сведкаў, якія прайшлі франтавымі дарогамі. Але ніхто і нішто не зможа знішчыць памяць народную…

1.jpg


Сяржант Павел Фралоў, пагранічная застава «Астравецкая»:
– Майго прадзеда завуць Іван Пятровіч Калашва. Ён нарадзіўся ў снежні 1925 года ў вёсцы Зашчоб’е Гомельскай вобласці. 
Дзед стаў у рады абаронцаў Радзі­мы, калі да Перамогі заставаўся год – яго прызвалі 2 мая 1944 года. На фронце быў шафёрам у стралковым палку – атрымаў гэту спецыяльнасць да адпраўкі на вайну.
Але вайна для Івана не скончылася ў 1945-м: пасля капітуляцыі Германіі і аб’яўлення Перамогі яго накіроўваюць на Далёкі Усход – змагацца з японскімі мілітарыстамі. 
Служба нашага салдата ў Чырвонай арміі скончылася толькі 23 мая 1948 года. Прадзед вярнуўся на радзіму, уладкаваўся ў калгас шафёрам – і адпрацаваў ім, пакуль не выйшаў на пенсію. 

2.jpg

Часам я заводзіў размову з дзедам, маўляў, раскажы, як там было, а той коратка: гаварыць пра тое, што бачыў і адчуваў у тым пекле, няма чаго, – не дай бог нікому. Страшна, казаў, было, голадна, жудасна – губляць сяброў, з якімі, здавалася, толькі што гаварыў, смяяўся – і раптам няма чалавека. 
Калі дзеда запрашалі на сустрэчы з моладдзю і школьнікамі – ішоў туды з ахвотай, але расказваў не пра сябе, а пра баявых таварышаў і загартаваным у баях сяброўстве. На асаблівыя ўрачыстасці заўсёды апранаў пінжак з узнагародамі, акрамя іншых там быў і медаль «За перамогу над Японіяй».
Правялі мы Івана Пятровіча ў апошні шлях у студзені 2016-га.
Калі на нашу зямлю прыйшла бяда, прадзеды гатовы былі змагацца да апошняга ўздыху, каб адстаяць Радзіму для сваіх нашчадкаў. І цяпер ужо ўнукі ахоўваюць заваяваны дзядамі мір.
Текст: