Гродненский государственный аграрный университет приглашает выпускников школ Островецкого района

Сёння цікавасць выпускнікоў школ да спецыяльнасцей аграрнага профілю зніжаецца. Менавіта таму супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта падарожнічаюць па рэгіёне і актыўна збіраюць будучых студэнтаў.

На мінулым тыдні ў наш раён завітаў намеснік дэкана факультэта ветэрынарнай медыцыны Аляксандр Станіслававіч Вількевіч, каб пазнаёміць школьнікаў з навучальнай ўстановай, якая рыхтуе спецыялістаў сельскай гаспадаркі.
Сёння ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце вядзецца падрыхтоўка па 13 спецыяльнасцях і спецыялізацыях. Важным з’яўляецца тое, што студэнты на працягу ўсяго перыяду навучання забяспечваюцца інтэрнатам. Тут можна бясплатна атрымаць вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі “В” і другую вышэйшую адукацыю. Яшчэ адным стымулам для паступлення на аграрныя спецыяльнасці можа стаць тое, што студэнты праходзяць вытворчую практыку ў краінах Заходняй Еўропы, а пасля заканчэння ўніверсітэта атрымліваюць першае працоўнае месца і нават жыллё, што на сёння таксама немалаважна. Аляксандр Станіслававіч Вількевіч працаваў у нашым раёне два дні. За гэты час ён сустрэўся з будучымі выпускнікамі ўсіх сярэдніх школ Астравеччыны – і хочацца спадзявацца, што вынік гэтых сустрэч не прымусіць доўга чакаць і жадаючых прадоўжыць адукацыю ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце будзе больш.
Інфармацыю аб спецыяльнасцях, умовах прыёму, правядзенні ўступных іспытаў, льготах пры залічэнні і парадку залічэння абітурыентаў можна знайсці на сайце ўстановы па адрасе: www.ggay.by.


Алена ЯРАШЭВІЧ


Фото с сайта htpp//kemlibrary.karelia