Главный врач Островецкой больницы награждён медалью "За трудовые заслуги"

У сераду Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч па даручэнні Кіраўніка дзяржавы ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны. У спісе ўзнагароджаных – 59 чалавек.

Гэта прадстаўнікі энергетыкі, мытні, адукацыі, аховы здароўя, лясной і жыллёва-камунальнай гаспадарак, сувязі, культуры і мастацтва, спорту, сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы і будаўнічай галіны. Усе яны былі ўдастоены высокіх узнагарод за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, высокае прафесійнае майстэрства і асабісты ўклад у развіццё прадстаўленых сфер дзейнасці.
Медаль «За працоўныя заслугі» Прэм'ер-міністр Беларусі ўручыў і галоўнаму ўрачу Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы Валянціну Ігнатавічу Тачонаму.
Віншуем з узнагародай!