Где и по чём можно будет купить живое новогоднее деревце в Островце?

Бадай што самы галоўны атрыбут навагодніх святаў – прыгажуня-елачка ці сасна. З 20 снежня да 5 студзеня ўключна будуць працаваць традыцыйныя елачныя кірмашы. Зялёную прыгажуню можна будзе выбраць з 10.00 да 18.00 у спецыяльна адведзеных для рознічнага гандлю месцах і ва ўсіх лясніцтвах. Звярніце ўвагу, што ў святочныя дні кірмашы працаваць не будуць. 

Навагодняе дрэва вышынёй да метра будзе каштаваць 12 рублёў. Сасна ці елка вышынёй ад метра да двух – 15 рублёў

Акрамя гэтага, у лесагадавальніку можна купіць дрэва ў кадцы.

Астраўчане змогуць адшукаць хвойныя дрэўцы адразу ў некалькіх кропках нашага горада: каля адміністрацыйнага будынка доследнага лясгаса (вул. Валадарскага, 57), у Астравецкім лясніцтве, на аўтамабільных стаянках насупраць гарадскога рынка  і каля паліклінікі. А вяскоўцы змогуць купіць навагодняе дрэва ў лясніцтве па месцы жыхарства. 

Искусственные елки в Тюмени


Текст:
Фото: из интернета